У Бабруйскім гарвыканкаме ўвялі рэжым строгай эканоміі

У гарвыканкаме загадана ў мэтах эканоміі друкаваць дакумэнты на абодвух баках аркуша.

Дасведчаная справаводка Алена, якая працуе ў адным з падраздзяленняў, скептычна паставілася да такой эканоміі:

– Дзелавыя паперы павінны быць аформленыя паводле ДАСТ. І першая ж праверка не толькі не зразумее нашых добрых намераў, але яшчэ і пакарае за іх.
Таксама ў мэтах эканоміі загадана строга рэкаментуецца уважліва чытаць і выпраўляць тэкст на камп'ютары, замест таго каб выдрукоўваць чарнавікі.

Супрацоўнікам забаранілі тэлефанаваць са службовых гарадскіх тэлефонаў на мабільнікі. Такая мера, на думку старшыні гарвыканкама Дзмітрыя Бонахава, дазволіць зберагчы каля мільёна рублёў.

Дарэчы, службовыя мабільныя тэлефоны маюць кіраўнікі аддзелаў і вышэй. Ёсць практыка выдачы аднаго агульнага службовага мабільніка на аддзел. Аддзелу неабходна ўкласціся ў 60 тыс. рублёў на месяц. 

Акрамя таго, з 1 красавіка ўсе супрацоўнікі гарвыканкама павінны падлучыцца да карпаратыўнай сеткі Velkom, званкі ўсярэдзіне якой бясплатныя.

Таксама супрацоўнікам гарвыканкама забаронена карыстацца беспарольным доступам у Інтэрнэт.

РэгіёнBY