У Бабруйскім лядовым палацы залілі ржавы каток

11 студзеня па вуліцы Лынькова ў Бабруйску прарвала трубаправод. Увесь Даманскі раён горада, вуліцы Ульянаўская, 50 гадоў ВЛКСМ і іншыя засталіся без вады.
Пасля ліквідацыі аварыі з кранаў бабруйчанаў яшчэ доўгі час ішла іржавая жыжа. Лядовы палац “Бабруйск-Арэна” таксама адчуў на сабе вынікі аварыі.

Шматлікія гараджане, якія ў гэты дзень вырашылі пабавіць вечар на каньках, не без здзіўлення заўважылі, што лёд… іржавы.