У Бабруйскім раёне створаць музей памяці Алеся Адамовіча

Музей памяці пісьменніка і грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча (1927 - 1994) створаць у рабочым пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. Мясцовыя ўлады перадалі на гэтыя мэты будынак аптэкі. Для правядзення праектных працаў і рамонту аднапавярховага драўлянага будынка, пабудаванага ў канцы 1930-х гадоў спатрэбіцца каля 40 мільёнаў рублёў. Аддзел культуры Бабруйскага райвыканкаму спадзяецца на дапамогу Міністэрства культуры і мецэнатаў.

Нагадаем, Адамовіч жыў у Глушы ў даваенны час і ў адпаведнасці з тастамантам пахаваны на мясцовых могілках. У пасёлку ёсць вуліца Адамовіча, але пакуль няма ні помніка, ні музея.

БелаПАН