У Бабруйску 26 сакавіка адбудзецца фінал "Залатой шайбы"
Фінал XIV Рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы прэзідэнта Беларусі адбудзецца 26 сакавіка ў Бабруйску. Як інфармуе БЕЛТА, фінальныя гульні малодшай узроставай групы пройдуць з 15 па 19 сакавіка ў Салігорску, старэйшай - з 22 па 26 сакавіка ў Бабруйску. Дэвіз цяперашніх гульняў - "Сёння чэмпіянат двара - заўтра чэмпіянат свету".