У Бабруйску адбыўся выбух у жылым доме (ОНЛАЙН)

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар магілёўскай абласной міліцыі Раман Посахаў.

Посахаў: "Дом гэта вялікі - 825 кватэраў, 25 пад'ездаў. Але эвакуявалі толькі з аднаго пад'езда 18 чалавек. Інфармацыі пра ахвяраў не было".

Паводле папярэдніх звестак міліцыі, выбух адбыўся не ў кватэры. Ад выбуху абваліўся брылёк над дзвярыма ў пад'езд. Прычыны выбуху высвятляюцца. На месцы здарэння працуе аператыўная група.

12:58 Як паведамілі Еўрарадыё відавочцы з месца падзеяў, выбух адбыўся на першым паверсе дома. Пад'езд выглядае цалкам разбураным. Два аўтамабілі, якія стаялі каля пад'езду, адкінула выбуховай хваляй прыкладна на 5 метраў.

13:01 Паводле неафіцыйнай інфармацыі, выбухнуў балон з кіслародам, які ставілі супрацоўнікі "Водаканалу".