У Бабруйску адклалі суд над дзяржаўнай газетай
Разгляд судовай справы па пазове кандыдата ў дэпутаты Сяргея Еўдакімовіча на дзяржаўную газету "Бабруйскае жыццё", прызначаны на 10 сакавіка, перанесены на няпэўны тэрмін. Нагадаем, Еўдакімовіч абвінавачвае выданне ў знявазе яго асабістай годнасці і гонару падчас перадвыбарчай гонкі і патрабуе спагнання кампенсацыі ў памеры 35 млн. рублёў.
Рашэнне аб пераносе суда прыняў сам Сяргей Еўдакімовіч на пачатку працэсу, калі суддзя запыталася, ці гатовы ён ўдзельнічаць у працэсе без дакументаў аб адмовах міліцыі пачаць справу, якія ён атрымліваў пяць разоў.
Еўдакімовіч лічыць, што на судзе павінна прагучаць і гэтая частка справы: на 5 яго заяваў ў міліцыі адказвалі аднолькавымі "адпіскамі". Але на гэтым судовым працэсе з міліцыі не было ніводнага прадстаўніка.
Па ўсім відаць, што справа будзе разглядацца ў лепшым выпадку толькі ўлетку.