У Бабруйску крамы “тэрарызуе” мільянер узору 1998 года
Мільянер узору 1998 года з’явіўся ў Бабруйску. Невядомы мужчына расплочваецца ў гарадскіх крамах 500-тысячнымі купюрамі. За апошнія два тыдні яго бачылі некалькі разоў. Звычайна ён набывае
чырвоную ікру і дарагія спіртныя напоі. У калі ў некалькіх крамах яго
“паўмільённую” купюру не ўзялі, дык у адной гандлёвай кропцы мужчыне
прадалі чатыры бутэлькі марціні па 40 тысяч за кожную.
Праваахоўнікі сцвярджаюць, што купюры ў “мільянера” не толькі сапраўдныя, але і новыя, нібыта, толькі аддрукаваныя. Нагадаем, што з 2000 года яны ў абарачэнні адсутнічаюць.
Усе прадаўцы гандлёвых кропак папярэджаныя, што купюраў, большых за 100 тысяч рублёў, у Беларусі ў абарачэнні цяпер няма, паведамляе “Народная газета”.