У Бабруйску прамысловыя адкіды перапрацавалі… ў газетах
Бабруйскае камунальнае унітарнае вытворчае прадпрыемства “Прамадкіды” за 13 млн. рублёў набыла спецыяльнае абсталяванне для перапрацоўкі руберойда і бітума. Цяпер прамысловыя і будаўнічыя адкіды не будуць вазіць у Магілёў, што эканамічна невыгодна, а будуць перапрацоўваць у горадзе. Аднак выкарыстаць у Бабруйску яго ўсё роўна будзе пакуль немагчыма. Як адзначыў дырэктар “Прамадкідаў” Віктар Кастрыцкі, для таго, каб устаноўка пачала працаваць напоўніцу, патрэбна закупіць абсталяванне яшчэ прыблізна на 7-8 млн. рублёў.
“Але праблема палягае ў тым, што ў Беларусі такое абсталяванне не робіць, — кажа Віктар Кастрыцкі. — Мы падалі запыт у Бярозу (ААТ “Бярозаўскі мотарамонтны завод” — Еўрарадыё) Брэсцкай вобласці, але станоўчага адказу пакуль не атрымалі. Фактычна, мы можам пакуль толькі змяльчаць прамадкіды, але не сарціраваць іх. І тым болей не можам выкарыстоўваць у будаўніцтве. Пакуль няма устаноўкі для фільтравання і сарціроўкі — гэта ўсяго толькі змельчанае смецце”.
Тым не менш, большасць бабруйскіх дзяржаўных СМІ ўжо распісалі эканамічную выгаду і прыбытак горада ад новай устаноўкі, якой пакуль проста няма. Многія нават пачалі падлічваць выдаткі на дарогу да Магілёва, дзе праблемы з перапрацоўкай прамадкідаў няма. Выйшла каля 300 тысяч эканоміі на тону руберойда. Але пакуль толькі на паперы.