У Бабруйску вецер валіў рэкламныя шчыты на дарогу (фота)
Звесткі пра гэта бабруйскія выратавальнікі атрымалі 2 снежня ад пільнага мінака.
Як паведамляе прэс-служба выратавальнікаў, вецер сарваў банары на вуліцы Мінскай. Прыбыўшы на месца выкліку, выратавальнікі пабачылі, што банар на скрыжаванні вуліц Мінскай і Гагарына вісіць на тралейбуснай лініі, а другі банар нахіліўся да тралейбуснай лініі. Пацярпелых не было.
Выратавальнікі спынілі тралейбусны і аўтамабільны рух па вуліцы Мінскай. З дапамогай аўтакрана праезная частка была вызваленая, праз кароткі час рух тралейбусаў адноўлены.


Фота — mchs.gov.by