У Бабруйску жыхароў барака высяляюць у непрыдатнае жытло
Бабруйскі выканкам на няпэўны тэрмін адклаў выдзяленне кватэраў для жыхароў баракаў на вул. Шмідта. Праблема ўласнікаў кватэр узнікла 10 красавіка летась. Тады працаўнікі ЖЭУ №5 з загаду Бабруйскага гарвыканкама падагналі трактар і пачалі разбіраць дом № 78. Тым часам ніхто з жыхароў не быў пераселены. На доме з’явілася аб’ява: “З 10 по 15 красавіка 2008 г. дом №78 будзе знесены ЖЭУ № 5”. Шакаваныя жыхары выклікалі міліцыю. Ніхто ім не паведаміў, што ў траўні 2006 г. гарвыканкам дазволіў заводу “Белшына” будаваць дамы 29 і 30 па вуліцы Школьнай за некалькі метраў ад барака.
Улады спынілі разбурэнне барака і паабяцалі замяніць жыллё “раўназначным”. У выніку многім уласнікам прапанавалі памяшканні-трушчобы. Гарэлыя-перагарэлыя дамы, мізерныя памяшканні ў дамах, на месцы якіх ужо запланавана будаўніцтва грамадскіх будынкаў, іншыя баракі, за памяшканні ў якіх адбываюцца зацяжныя судовыя справы жыхароў.
Пасля адмовы жыхароў ад прапанаванай “замены” жылля гарвыканкам прыняў рашэнне знесці барак. Уласнікі прыватызаваных кватэр у верасні 2008 г. калектыўна наведалі загадчыка Магілёўскага аблвыканкама Барыса Батуру. Бабруйскія чыноўнікі абавязаліся выдзеліць добраўпарадкаваныя кватэры па вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ, 102. Аднак прыняцце рашэння адкладваецца. Жыхары барака па вул. Шмідта, 78 выказалі Еўрарадыё занепакоенасць: яны баяцца зноў пабачыць ля дома трактары з ЖЭУ-5.