У Бабруйску знік 10-гадовы хлопчык, яго шукае міліцыя

Міліцыя шукае 10-гадовага Алега Куліка з Бабруйска. 15 жніўня ён выйшаў з дому і да гэтага часу яго месцазнаходжанне невядомае.  Міліцыя паведамляе, што ён быў апрануты ў майку з капюшонам колеру хакі і малюнкам жоўта-чырвонага колеру, спартовыя штаны чорнага колеру з белымі лампасамі і абуты ў чорныя сланцы. Міліцыя абяцае грашовае ўзнагароджанне за інфармацыю пра хлопчыка.

БелаПАН