У Баранавічах ад укусаў кляшчоў гінуць каты і сабакі
За два апошнія месяцы з укусамі кляшчоў у баранавіцкія лякарні звярнулася больш за 30 чалавек.
Звычайна падобныя выпадкі фіксуюцца пасля наведвання людзьмі лесу ці ракі, але днямі такое адбылося і ў горадзе. Клешч укусіў дзіця.
Лекары ў такіх выпадках раяць адразу звяртацца ў паліклініку, інакш ёсць рызыка захварэць на інцыфаліт.
Яшчэ больш пакутуе ад кляшчоў хатняя жывёла. Штодня ў ветлякарні звяртаецца каля 20 гаспадароў катоў і сабак, якіх кусаюць кляшчы.
Ужо зафіксавана больш за 250 такіх выпадкаў, сярод якіх нават смяротныя.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы