У Баранавічах бракуе 78 дактароў-спецыялістаў
Людзі не хочуць працаваць у мясцовым шпіталі і паліклініцы, бо заробкі дактароў-пачаткоўцаў складаюць 300-400 тысячаў, а жыллё атрымаць нельга, трэба будаваць за крэдыт. Улады чакаюць, што ў наступным годзе ў горад і раён па размеркаванні прыедуць 38 маладых спецыялістаў, якія сёлета праходзілі стажыроўку ў Баранавічах. Асабліва патрэбныя анестэзіёлагі, дыягносты, афтальмолагі, стаматолагі.