У Баранавічах кажан пакусаў фотааматара
Жаданне маладога чалавека з Баранавіч бліжэй пазнаёміцца з кажаном прывяло да таго, што на працягу трох месяцаў яму будуць рабіць уколы з вакцынай, а на працягу дзевяці - нельга ўжываць алкагольныя напоі.
Убачыўшы кажана, хлопец вырашыў пафатаграфаваць яго. Робячы здымкі, юнак не заўважыў, як кажан падабраўся да яго і ўкусіў за нагу. Вызначыць, ці хварэе істота на шаленства, аказалася немагчымым — аналізы крыві нічога не паказваюць. А верагоднасць захворвання ёсць. Таму і спатрэбілася працяглая вакцынацыя.