У Баранавічах муж прасам катаваў жонку
Здарэнне адбылося яшчэ на пачатку сакавіка ў кватэры сямейнай пары.
Падчас сваркі раз’юшаны 40-гадовы муж прыкладываў да цела сваёй 38-гадовай жонкі раскалены прас, паведамляе прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці. Жанчына атрымала апёкі на плячы і грудзях і звярнулася да праваахоўнікаў.
Пасля разбіральніцтва пракуратура пачала крымінальную справу на сямейнага “ката”. За нанесеныя жонцы лёгкія цялесныя пашкоджанні скандаліста могуць пакараць штрафам, грамадскімі працамі ці трыма месяцамі арышту.
Фота — fresh.org.ua