У Баранавічах мужчына скраў свой аўтамабіль са штрафстаянкі

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, каля 6.30 раніцы на стаянку прадпрыемства "Баранавічы-Інвест" прабраўся невядомы. Пагражаючы пнеўматычным пісталетам, ён прымусіў вартаўніка адчыніць браму. З тэрыторыі стаянкі ён з'ехаў на аўтамабілі "Мітцубісі", якітуды даставілі супрацоўнікі ДАІ.



Аўтазлодзея затрымала міліцыя. Ім апынуўся 22-гадовы гаспадар іншамаркі, жыхар Баранавіцкага раёну. Супраць яго была распачатая крымінальная справа, праўда, толькі за "прымус пад пагрозай ужывання гвалту". Паводле артыкулу, маладому чалавеку пагражае да 2 год пазбаўлення волі.



Аўтамабіль і пісталет былі канфіскаваны.