У Баранавічах на карантын зачынілі яшчэ шэсць класаў
Спіс школ, у якіх санстанцыя зачыніла на карантын класы, папоўніла гімназія № 2. Ва ўсіх шасці зачыненых у ёй класах узровень захворвання сярод вучняў быў вельмі высокі — ад 32 % да 59 %, паведамляе газета "Intex-press". Раней на карантын былі зачыненыя дзесяць класаў з трох гарадскіх школаў. Як адзначылі ў Баранавіцкім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, не выключана, што да зачыненых на карантын класаў дададуцца і іншыя.
Агулам на карантыне знаходзяцца дзеці з 14 класаў чатырох школаў Баранавічаў. Вучні 5-га класа СШ № 20, якія першымі пайшлі на змушаныя вакацыі, ужо пачалі заняткі.
Агулам на карантыне знаходзяцца дзеці з 14 класаў чатырох школаў Баранавічаў. Вучні 5-га класа СШ № 20, якія першымі пайшлі на змушаныя вакацыі, ужо пачалі заняткі.