У Баранавічах не далі памяшкання для сустрэчы з гісторыкам Анатолем Тарасам
Аддзел культуры Баранавіцкага гарвыканкама адмовіў у памяшканні для правядзення сустрэчы з гісторыкам, прафесарам псіхалогіі Анатолем Тарасам. У адказе гаворыцца, што памяшканні бібліятэкі прызначаныя для мерапрыемстваў самое бібліятэкі, а ў яе планах такога мерапрыемства не значыцца. Сустрэча прайшла ў адным з прыватных дамоў, куды сабралася больш за 50 чалавек. Анатоль Тарас распавёў, што рыхтуе чарговую кнігу “Савецкія партызаны: міфы і легенды”.
Анатоль Тарас — аўтар папулярных кніг “Баявая машына”, “Гісторыя імперскіх адносінаў: беларусы і рускія” “Анатомія нянавісці. Расійска-польскія канфлікты ў XVIII-ХХ стагоддзях”.
Анатоль Тарас — аўтар папулярных кніг “Баявая машына”, “Гісторыя імперскіх адносінаў: беларусы і рускія” “Анатомія нянавісці. Расійска-польскія канфлікты ў XVIII-ХХ стагоддзях”.