У Баранавічах павесілі бюст Леніна (фота)

Баранавіцкія маладафронтаўцы здзейснілі сімвалічную расправу над бальшавіцкім правадыром Уладзімірам Леніным. Насупраць гарадскога суда маладыя людзі паставілі шыбеніцу, на якой павесілі бюст Леніна. Акцыя адбывалася ўвечары. Аднак супрацоўнікі суда, напэўна, былі шакаваныя, калі ўбачылі зранку шыбеніцу з Леніным пад вокнамі суда.

Як паведамляе прэс-служба "Маладога Фронту",  месца было абранае невыпадкова. Такім чынам удзельнікі акцыі хацелі нагадаць, што кожны, хто зараз, пераступаючы сумленне, судзіць юнакоў толькі за тое, што яны маюць іншае бачанне Беларусі, будзе адказваць за свае дзеянні ў будучым.

Акцыя адбылася ў рамках кампаніі "Камунізм — пад трыбунал!"


Фота — "Малады Фронт"