У Баранавічах пажылая пара затрымала махлярак
У Баранавічах да пары пажылых людзей завіталі дзве прадстаўнічыя жанчыны, якія прапанавалі перапісаць нумары купюраў. Махляркі спаслаліся на тое, што хутка будзе грашовая рэформа і ідзе перапіс грошай. Яшчэ яны прадставіліся супрацоўніцамі дабрачыннага фонду і паабяцалі падарункі да святаў. Гэтым разам, аднак, пажылыя людзі аказаліся пільнымі, і махлярак затрымалі.