У Баранавічах побач з касцёлам пачнуць будаваць Лядовы палац
У Баранавічах на ўскраіне горада побач з касцёлам будзе пабудаваны Лядовы палац. Пра гэта заявіў мэр горада Віктар Дзічкоўскі. Паводле яго словаў, будаўніцтва пачнецца ўжо ў верасні. Ужо
падрыхтаваная ўся праектная дакументацыя. Агульная сума, якая пойдзе на
будаўніцтва, невядомая. Толькі сёлета будзе патрачана 7 мільярдаў
рублёў.
На трыбунах Лядовага палаца будуць змяшчацца каля двух тысяч гледачоў. Плануецца, што будаўніцтва будзе завершана ў 2009 годзе.
Бюлетэнь онлайн
На трыбунах Лядовага палаца будуць змяшчацца каля двух тысяч гледачоў. Плануецца, што будаўніцтва будзе завершана ў 2009 годзе.
Бюлетэнь онлайн