У Баранавічах п'яны пешаход зваліў Самурая
Пад калёсы скутэра "Самурай" патрапіў у Баранавічах 34-гадовы пешаход, які ў стане алкагольнага ап'янення пераходзіў вуліцу ў забароненым месцы. У выніку сутыкнення пацярпелі і парушальнік, і 24-гадовы хлопец, які кіраваў скутэрам. У першага адкрыты пералом нагі, а ў другога — закрытая чэрапна-мазгавая траўма, бо ён ехаў без шлема.
Як адзначае сайт intex-press.by, супрацоўнікі ДАІ не выключаюць, што кіроўца скутэра таксама быў п'яны.
Як адзначае сайт intex-press.by, супрацоўнікі ДАІ не выключаюць, што кіроўца скутэра таксама быў п'яны.