У Баранавічах рабочы задыхнуўся ва ўгнаеннях

У Баранавіцкім аграсэрвісе зваліўся ў вагон з угнаеннямі і задыхнуўся 45-гадовы рабочы. Адбылося гэта ў в. Бараўцы Баранавіцкага раёна.  Ягоныя двое калег бачылі, як мужчына залез на вагон з карбамідам. Адвярнуліся на хвіліну — мужчына знік. Калегі выклікалі варытавальнікаў, якія знайшлі яго ўжо нежывога.

Між тым  разгрузка ішла аўтаматычна праз люк на транспарцёр, а да трох рабочых быў прыстаўлены інжынер, каб назіраць за правільнасцю працэсу.