У Баранавічах співаюцца 14-15-гадовыя падлеткі

Чатыры атручанні 14-15-гадовых падлеткаў алкагольнымі напоямі зарэгістраваныя ў Баранавічах менш чым за месяц.  Менавіта з такім дыягназам дзеці былі дастаўленыя ў шпіталь. У адным выпадку п'яную дзяўчынку прывезлі з парка супрацоўнікі міліцыі. У астатніх — хуткую дапамогу выклікалі бацькі.

Па словах супрацоўнікаў міліцыі, колькасць падлеткаў, якія ўжываюць алкаголь і парушаюць заканадўства, павялічваецйца. Зараз у інспекцыі па справах непаўналетніх у Баранавічах на ўліку іх 109 чалавек. Для іх рэгулярна ладзяцца сустрэчы з нарколагам.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы