У Баранавічах у КДБ дапыталі Чарнавуса, давераную асобу Кастусёва

Як паведаміў БелаПАН Чарнавус, 2 лютага яму была ўручана позва. З яе вынікала, што ён павінен з'явіцца ў КДБ для тлумачэнняў у сувязі з праверкай.

"Я прабыў там ледзь больш гадзіны. У прыватнасці, мяне пыталі, ці быў я на плошчы 19 снежня ў Мінску, ці заклікаў да ўдзелу ў гэтай акцыі. Я адказаў, што на плошчы не быў і паехаць у гэты дзень у Мінск нікога не агітаваў", — сказаў Чарнавус.