У Баранавічах у жылым доме адбыўся выбух

У Баранавічах у адным з двухкватэрных жылых дамоў выбухнуў ацяпляльны кацёл. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы Брэсцкага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Сяргей Машноў.

 Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, выявілі, што ацяпляльны кацёл на цвёрдым паліве выбухнуў з-за павышанага ціску, што ўтварыўся ў выніку замярзання вады ў расшыральным бачку.


Кацёл быў устаноўлены ў прыбудове да кватэры, якая належыць 35-гадоваму мужчыне. Раніцай гаспадар распаліў кацёл і пайшоў на працу. Выбухам разбурана вонкавая сцяна прыбудовы. На момант выбуху ў доме нікога з жыльцоў не было.