У Баранавічах выяўлена каўбаса з ртуццю
Па інфармацыі Баранавіцкага ГАЎС, 30 снежня ў Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі звярнуўся працоўны аднаго з гарадскіх прадпрыемстваў. Мужчына распавёў, што ён убачыў у каўбасе, якую еў, некалькі шарыкаў металічнага колеру.
Рабочы аднёс каўбасу ў занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Спецыялісты выявілі ў ёй ўкрапванні ртуці і шкла.
Каўбасу, як растлумачыў гараджанін спецыялістам цэнтра і праваахоўнікам, ён набыў 19 снежня ў адным з прыватных гандлёвых павільёнаў горада.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка, піша "Интекс-прэс".