У Баранавічах застрэліўся 40-гадовы мужчына

Як паведамляе БелаПАН, цела мужчыны ў гаражы ў двары дома знайшла яго маці. Жанчына прыйшла ў гараж пасля таго, як сын не прыйшоў дахаты начаваць. У галаве мужчыны была выяўленая куля калібра 5,6 мм. У гаражы міліцыянты знайшлі металічную прыладу, паводле папярэдніх звестак, прыстасаваную для стральбы.

Праверку па факце смерці мужчыны праводзіць следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці. Адна з асноўных версій — самагубства.