У Баранавічах затрыманыя 14 чалавек
Як паведамляе наш карэспандэнт Алесь
Літоўчык, у Баранавічах затрыманыя 14 актывістаў
дэмакратычнага руху. Яны ішлі з бел-чырвона-белымі сцягамі па ходніках
вуліцы Савецкай, каб ускласці кветкі да крыжа ў памяць ахвяраў
бальшавіцкага генацыду на вуліцы Смаленскай. Аднак іх акружыла міліцыя
і ўсіх затрымала. Усе яны цяпер знаходзяцца ў пастарунку.