У Баранавічах збіраюцца дэмантаваць старыя вітражы

У Баранавічах у будынку Палескага вакзала збіраюцца дэмантаваць унікальныя вітражы 1950-х, нягледзячы на пратэсты грамадскасці.  Вітражы “Поры года” стварыла мастачка Надзея Бранавец, а выканалі на бярозаўскай гуце “Нёман”. Таўшчыня каляровага шкла месцамі сягае 5 см. Раней такія вітражы рабілі ў Бярозаўцы для ўсяго СССР, а цяпер нават страцілі тэхналогію.

Грамадскасць Баранавічаў на чале з Надзеяй Бранавец перадала ў Баранавіцкі гарвыканкам подпісы за ацаленне вітражоў. У адказ загадчыца аддзела культуры Вольга Фурса адпісала, што вітражы не маюць гістарычнай каштоўнасці. “Але яны маюць мастацкую вартасць, і я буду за іх змагацца”, — кажа Надзея Бранавец. Яе думку падзяляе Міністэрства культуры, адкуль прыйшоў адпаведны адказ.

Галоўны архітэктар Баранавічаў Браніслаў Тумашчык адказаў Бранавец, што вінтажы дэмантуюць з вокнаў, але ўсталююць на вакзале як пано з падсвятленнем. Але мастачка хоча, каб яны засталіся на месцы.