У Баранавічах злавілі аўтамахляра

Жыхар Баранавіч “пакараў” дзяржаву на 56 мільёнаў рублёў. Не маючы дазволу на прадпрымальніцкую дзейнасць, ён арганізаваў увоз у Беларусь патрыманых іншамарак і прадаваў іх у Баранавічах і Мінску. Для пастаноўкі аўтамабіляў на ўлік махляр выкарыстоўваў падстаўных асоб.  Выкрылі злачынства супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю. Цяпер увесь незаконны даход “прадпрымальнік” будзе вымушаны вярнуць у бюджэт.