У Баранавічах злавілі эксгібіцыяніста — інжынера-канструктара
Увечары на адным з прыпынкаў грамадскага транспарту ён дэманстраваў 19-гадовай дзяўчыне свой палавы орган.
Зламысніка затрымалі супрацоўнікі Дэпартамента аховы. Высветлілася, што яму 28 гадоў. Мужчына працуе інжынерам-канструктарам на адным з прадпрыемстваў. У яго адносінах распачалі крымінальную справу па артыкуле "Хуліганства".
Як паведамляе Intex-press, эксгібіцыяніста завезлі ў псіханеўралагічны дыспансер.
Фота — ria.ru