У Баранавічах з'явілася "Выспа закаханых"
"Выспа закаханых" была адкрытая 14 лютага на Свяцілаўскім возеры ў Паўночным мікрараёне Баранавічаў.
Як паведамілі БелаПАН у аддзеле культуры гарвыканкама, на выспе плошчаю 80 кв. метраў усталяваная альтанка і два дэкаратыўных дрэва з металу, кроны якіх зробленыя ў выглядзе сэрца. Прайсці на выспу можна па адмыслова збудаванаму мастку.
У цырымоніі адкрыцця "Выспы закаханых", прымеркаванай да Дня святога Валянціна, прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, жыхары горада. Чатыры пары маладых павесілі на дрэвах замкі, сімвалізуючыя трываласць пачуццяў, а ключы ад іх кінулі ў палонку, зробленую ў форме сэрца. Завяршылася мерапрыемства канцэртам і феерверкам.
У цёплы час на "Выспе закаханых" плануюць праводзіць цырымоніі рэгістрацыі шлюбаў, пасля чаго маладыя будуць вешаць замочкі на дрэва, а ключы кідаць у возера.