У Баранавіцкай бальніцы знаходзіцца 21 кінутае дзіця
БРСМ і аддзел у справах моладзі Баранавіцкага выканкаму збіраюць сродкі для сацыяльных сіротаў і для 21 немаўляці, якіх бацькі пакінулі ў мясцовай дзіцячай бальніцы. Арганізатары лічаць, што дзеткам бракуе падгузнікаў, крэмаў, прысыпак, сурвэтак, пляшачак і іншых неабходных рэчаў. Акцыя працягнецца да 5 верасня.
У той жа час мясцовыя міліцыянты сабралі міжсобку грошы, каб сабраць у школу дзяцей з Баранавіцкага прытулку. Яны набылі неабходныя для школы канцтавары і адвезлі школьнікам-сіротам. Супрацоўнікі РАУС не пакідаюць дзяцей без свайго клопату: то рамонт зробяць, то адведаюць з падарункамі. На жаль, гэтага нельга сказаць пра біялагічных бацькоў выхаванцаў прытулку.