У баранавіцкай механізаванай калоне калечацца людзі

Амаль на 5 мільёнаў рублёў аштрафавалі Баранавіцкую перасоўную механізаваную калону №2 за парушэнне заканадаўства аб ахове працы. Пытанне разглядалася на паседжанні райвыканкаму. На прадпрыемстве сёлета адбыліся тры няшчасныя выпадкі. Два з іх — з цяжкімі наступствамі. Так, адзін з работнікаў, выконваючы заданне, нецвярозым выйшаў на дарогу і быў збіты аўтамабілем. Як вынік — другая група інваліднасці.

У другім выпадку на дрэваапрацоўчым станку работніку адрэзала тры пальцы на руцэ. За гэтае і іншыя парушэнні начальніку ПМК-2 Гузоўскаму абвешчана вымова, а прадпрыемства аштрафавана.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё , Баранавічы