У баранавіцкіх швачак адбіраюць "сацыяльны пакет"
Радыкальныя змены на баранавіцкай швачнай фабрыцы пачаліся з прыходам расійскага інвестара.
Ужо зачынілі медпункт, і супрацоўнікі вымушаныя звяртацца ў гарадскія медыцынскія ўстановы. Ад сённяшняга дня зачыняецца фабрычная сталоўка. У інтэрнаце швачнага прадпрыемства таксама будзе вытворчы цэх.
Такі падыход тлумачыцца тым, што замовы ідуць з Расіі, а шыць трэба ў Беларусі. Паколькі замоваў шмат, то патрабуюцца новыя вытворчыя плошчы.
Фота — govorim.by