У Баранавіцкім раёне дзейнічаюць нахабныя махляры
Дзве крымінальных справы па фактах махлярства распачатыя ў Баранавічах. У адным выпадку да 88-гадовай бабулі з вёскі Сталавічы прыйшла дзяўчына
і сказала, што яна яе сваячка, прыехала з Польшчы. Але зламалася
машына, на рамонт якой патрэбна 400 тысяч рублёў. Аддаўшы грошы, гасцей
бабуля так і не дачакалася ды звярнулася ў міліцыю.
А ў Баранавічах 85-гадоваму дзядулю малады чалавек прадставіўся сябрам сына. І паведаміў, што, нібыта, той даў яму 200 тысяч рублёў на набыццё колаў для машыны. Але грошай не хапае, патрэбныя яшчэ 250 тысяч рублёў. Дзядуля неабходную суму махляру аддаў.
Сёлета ў Баранавічах зафіксаваныя 29 такіх злачынстваў, 22 з іх былі раскрытыя.
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы