У Баранавіцкім раёне на свінакомплексе трагічна загінула 2000 парсючкоў
У Баранавіцкім раёне на комплексе па вытворчасці свініны загінулі 2 тысячы парсючкоў. Здарэнне адбылося каля 6 гадзінаў раніцы 9 лістапада. На свінакомплексе "Усходні", размешчанам ля вёскі Сеўрукі, адбылося адключэнне электрычнасці. Гэта пацягнула спыненне сістэмы прымусовай вентыляцыі ў двух свінарніках. У выніку загінула 2 тысячы асобін вагой 25 – 30 кг кожная. У 7:45 аварыйная брыгада РУП "Баранавіцкія раённыя электрычныя сеткі" аднавіла энергазабеспячэнне. Аднак ратаваць парсючкоў было позна.
У КПС "Усходні" агенцтву “БелаПАН” паведамілі, што на комплексе працуе міжведамасная камісія, якая высвятляе ўсе акалічнасці здарэння і суму шкоды.
У КПС "Усходні" агенцтву “БелаПАН” паведамілі, што на комплексе працуе міжведамасная камісія, якая высвятляе ўсе акалічнасці здарэння і суму шкоды.