У Баранавіцкім раёне пад коламі аўтобуса загінуў мужчына

На 197-м км аўтадарогі Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі непадалёк ад вёскі Паўлінава 35-гадовы жыхар Мінска, які кіраваў аўтобусам “Сетра”, 9 жніўня каля 2 гадзін ночы наехаў на мужчыну, які ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Асоба загінулага высвятляецца, паведамляе сайт ДАІ Брэсцкай вобласці.

Аўтобус з пасажырамі рухаўся ў напрамку Мінска і належыць аднаму з транспартных прадпрыемстваў сталіцы. Па факце здарэння праводзіцца праверка. 

Фота: gomelauto.com