У Баранавіцкім раёне загінуў машыніст аўтакрана

51-гадовы машыніст аўтакрана загінуў у вёсцы Сталавічы Баранавіцкага раёна на будоўлі жывёлагадоўчага комплексу. Здарэнне адбылося ў аўторак, калі ён рыхтаваў аўтакран да выгрузкі бетонных плітаў з іншай машыны. Кіроўца грузавіка, не пераканаўшыся ў бяспецы манеўра, падаў машыну назад і заціснуў мужчыну паміж аўтакранам і прычэпам. Кранаўшчык памёр на месцы.