У Баранавіцкім раёне зламыснік скраў калгасны вібратар
Маёмасць больш чым на восем мільёнаў рублёў скраў невядомы зламыснік са складаў на мехдвары ў вёсцы Свіраны Баранавіцкага раёна. Ён прыхапіў дзве бензакасы, вібратар, мыечную ўстаноўку ды іншыя рэчы. Злодзея пакуль не знайшлі.