У баранавіцкім СІЗА чытаюць Купалу
Самая цікавая кніжка для тых, хто знаходзіцца ў баранавіцкім следчым ізалятары №6 — Крымінальна-працэсуальны кодэкс. “Яго зачытваюць да дзірак”, — кажа бібліятэкарка установы Ірына Тарасевіч. Далучаць да кніжак тут стараюцца ўсіх вязняў. Бывае, бібліятэкарка распавядае пра Янку Купалу, а вязень адказвае, што не ведаў пра існаванне такога літаратара, думаў, што толькі свята такое бывае.
Чытаюць у СІЗА па-беларуску і па-расійску, дэтэктывы і класіку. Кнігі разносяць па камерах. Асаблівым попытам яны карыстаюцца там, дзе няма тэлевізараў. Бібліятэка СІЗА налічвае 5 тысячаў асобнікаў.
Чытаюць у СІЗА па-беларуску і па-расійску, дэтэктывы і класіку. Кнігі разносяць па камерах. Асаблівым попытам яны карыстаюцца там, дзе няма тэлевізараў. Бібліятэка СІЗА налічвае 5 тысячаў асобнікаў.