У барысаўскіх паліклініках няма паловы ўчастковых лекараў
Барысаўскім паліклінікам вельмі бракуе дактароў. Напрыклад, укамплектаванасць штату ўчастковых тэрапеўтаў — 47,2%. І гэта нягледзячы на тое, што сёлета па размеркаванні прыбылі 24 выпускнікі медычных ВНУ, піша "Электронны Барысаў". Раённая лякарня ўкамплектаваная медыкамі на 65,4% . У штатным раскладзе цяпер маецца 837,5 стаўкі, на якіх працуюць 548 чалавек. Прычым 121 лекар з'яўляецца пенсіянерам па ўзросце.