У Барысаве інвалід забіў жонку і сам выкінуўся з акна
Пра здарэнне паведаміў сваяк мужчыны.
36-гадовы жыхар Барысава скончыў жыццё самагубствам пасля забойства сваёй жонкі. Як паведамляе прэс-служба Мінскай абласной міліцыі, пра здарэнне паведаміў пляменнік мужчыны. Паводле сваяка, яго дзядзька 24 красавіка задушыў вяроўкай сваю 28-гадовую жонку, а пасля ўчыненага вырашыў скончыць жыццё самагубствам і выкінуўся з акна кватэры.
Вядома, што мужчына быў інвалідам 2-й групы. Па факце інцыдэнту праводзіцца праверка.