У Барысаве квіткі на матч БАТЭ—Зеніт прадаюцца

У Барысаве пачаўся продаж квіткоў на футбольны матч БАТЭ—"Зеніт". Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар БАТЭ Дзяніс СарокінСарокін: У Мінску квіткі не паступілі ў продаж. На касах вісіць абвестка "Сёння квіткоў не будзе". У Барысаве квіткі ў продаж паступілі. З чым гэта звязана і ці будуць у Мінску квіткі — канкрэтна мне гэта невядома.

Нагадаем, што матч паміж БАТЭ і "Зенітам" пройдзе 5 лістапада ў Мінску.