У Барысаве лекуюць толькі тых, хто прагаласаваў датэрмінова
У Барысаўскай цэнтральнай раённай лякарні вельмі своеасабліва падышлі да выбарчай кампаніі. Тут кладуць на лячэнне альбо тых пацыентаў, якія ўжо прагаласавалі, альбо тых, каму патрэбная экстраная дапамога. Як паведамляе інтэрнэт-газета "Борисов Электронный", адна з пацыентак атрымала накіраванне на шпіталізацыю ў барысаўскую лякарню. Але ў прыёмным пакоі яе найперш спыталіся, ці яна прагаласавала. Толькі пасля таго, як жанчына прагаласавала па месцы прапіскі, яе паклалі на стацыянарнае лячэнне.
Па звестках выдання, медыкі лякарні атрымалі распараджэнне накіроўваць у стацыянар толькі тых, хто прагаласаваў датэрмінова або каму патрэбная экстраная медыцынская дапамога.
Па звестках выдання, медыкі лякарні атрымалі распараджэнне накіроўваць у стацыянар толькі тых, хто прагаласаваў датэрмінова або каму патрэбная экстраная медыцынская дапамога.