У Барысаве паўтораць ваенныя дзеянні ў Паўднёвай Асеціі

У канцы верасня на барысаўскім агульнавайсковым палігоне будуць праходзіць сумесныя беларуска-расійскія вучэнні “Захад-2009”.
У іх праграме баявы сцэнар, які меў месца падчас ваенных дзеянняў Расіі ў Грузіі ў жніўні 2008 года.

Плануецца, што ў вучэннях па ўсёй Беларусі будзе задзейнічана больш за 220 танкаў, каля 470 баявых машын, 230 артылерыйскіх гармат, мінамётаў і рэактыўных сістэм залпавага агню, 60 самалётаў і 40 верталётаў.

Дэсант будзе налічваць не менш за 600 вайскоўцаў і дзевяць адзінак тэхнікі, перадае “Барысаў электронны”.