У Барысаве пяцікласнік дапамог злавіць злачынцу

У Барысаве вучань 5-га класа дапамог праваахоўнікам затрымаць злачынцу. Хлопчык быў сведкам нападу на 35-гадовага мужчыну. Невядомы нанёс яму раненні нажом і ўцёк. Пяцікласнік аператыўна паведаміў у міліцыю пра здарэнне і назваў прыкметы злачынцы.

Дзякуючы такой дапамозе, міліцыянеры па "гарачых слядах" затрымалі 30-гадовага мясцовага жыхара, які раней ужо трапляў за краты. Было вырашана заахвоціць школьніка за пільнасць. Намеснік начальніка Барысаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Сяргей Зайцаў уручыў хлопчыку памятны падарунак і грамату. Ён адзначыў, што на такі ўчынак можа рашыцца не кожны дарослы, інфармуе БЕЛТА.

Фота: kp.by