У Барысаве са школы эвакуявалі 390 чалавек

У Барысаве ўвечары 18 снежня правялі эвакуацыю 16-й сярэдняй школы. З будынка вывелі 390 чалавек. Прычынай стала непраўдзівае паведамленне пра мініраванне школы.

Як інфармуе БЕЛТА, падчас праведзенага абследавання ніякіх небяспечных прадметаў не знайшлі.

Лжэмінёрам аказаўся вучань 8-га класа. Менавіта ён пакінуў у фае запіску пра закладзенае выбуховае прыстасаванне. Пасля правядзення следчых дзеянняў хлопца перадалі бацькам пад распіску. Па выніках праверкі, якую праводзяць праваахоўнікі, можа быць распачатая крымінальная справа.

Фота — Fotolia