У Барысаве створаны "Клуб заўзятараў БАТЭ"
У Барысаве афіцыйна зарэгістравана грамадскае аб'яднанне "Клуб заўзятараў футбольнай каманды БАТЭ". Юрыст ФК БАТЭ Юры Калантай, паведаміў, што месяц таму адбылася сустрэча з ініцыятыўнай групай, складзенай з прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый горада, а таксама актывістаў так званага 5-га сектара. Былі абраныя старшыня, кардынацыйная рада і рэвізійная камісія, зацверджаны статут арганізацыі.
Чальцом новаўтворанага афіцыйнага руху можа стаць кожны чалавек, не маладзейшы за 16 гадоў — як грамадзянін Рэспублікі Беларусь, так і асоба без грамадзянства або замежны грамадзянін. Адзіная ўмова, вядома, — падзяляць памкненні Клуба заўзятараў.
Па першым часе арганізацыя будзе размяшчацца ў сценах футбольнага клуба БАТЭ, паведамляе "Барысаў Электронны".